У МЗС Беларусі прайшла сустрэча з прадстаўнікамі ЕС

Беларусь будзе працягваць абмеркаванне ўзаемаадносінаў з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта заявіла прэс-служба Міністэрства замежных спраў нашай краіны па выніках сустрэчы з дэлегацыяй вярхоўнага камісара ЕС па знешняй палітыцы і бяспекі Хаўера Саланы. Падрабязнасці размоваў у МЗС не паведамляюцца. Прадстаўнікі Еўрасаюза знаходзіліся ў Беларусі з 6 па 8 сакавіка.

Яны таксама мелі сустрэчу з лідэрамі дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам, Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным. Нагадаем, учора Хаўер Салана выказаў меркаванне пра магчымасць устанаўлення Еўрапейскім саюзам кантактаў з беларускімі ўладамі.


Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі