У начной аўтааварыі ў Оршы загінулі матацыкліст і таксовец (фота)
У Оршы 15 траўня каля другой гадзіны ночы здарылася ДТЗ, у якім загінулі два чалавекі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алесю Сярогіну.
На скрыжаванні вуліца Леніна і Шаўчэнкі сутыкнуліся таксі маркі "Нісан Альмера", за рулём якога быў 60-гадовы кіроўца, і матацыкла "Кавасакі", якім кіраваў 25-гадовы хлопец. Абодва кіроўцы, жыхары Оршы, ад атрыманых траўмаў загінулі.
Паводле папярэдніх звестак, матацыліст рухаўся па галоўнай дарозе, а кіроўца таксоўкі выязджаў на яе з другараднай дарогі.
Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, вядзецца следства.