У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" усталявалі новае табло
Новае табло ў аэрапорце / t.me/MinskNationalAirport/
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" да яго 40-годдзя ўсталявалі новае табло. Цяпер яго можна ўбачыць "у абноўленай каляровай гаме і з палепшанай сістэматызацыяй даных аб рэйсах".
У аэрапорце адзначаюць, што "дызайн на табло і маніторах аэравакзала па-ранейшаму выкананы ў кантраснай сіне-бела-жоўтай гаме, якая адпавядае афармленню ўсёй навігацыі ў тэрмінале і палягчае ўспрыманне раскладу рэйсаў".
Як і раней, інфармацыя на табло прадстаўлена на чатырох мовах — беларускай, рускай, англійскай і кітайскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.