У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада

Знаходка археолагаў

Знаходка археолагаў / npp.by

У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на раскопках старажытнага горада Перароў, які згадваецца ў спісе гарадоў канца XIV стагоддзя. Яго лакалізацыя не была дакладна ўстаноўлена. Аднак з 2022 года каля вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна праходзяць археалагічныя раскопкі. Яны былі і сёлета.

"Археалагічныя знаходкі, зробленыя падчас раскопак, пацвярджаюць гарадскі характар гэтых помнікаў, — кажуць у Нацыянальным парку "Прыпяцкі". — Гэта дае падставу меркаваць, што гарадзішча і паселішча могуць быць рэшткамі летапіснага горада Перароў".

Археолагі плануюць працягваць даследаванні, каб "з кожнай новай знаходкай вырашыць загадку старажытнага Перарова".

У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на месцы старажытнага горада

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі