У Нароўлі — жорсткае двайное забойства: пенсіянерку знайшлі з цвікамі ў вачах

У Нароўлі — жорсткае двайное забойства: пенсіянерку знайшлі з цвікамі ў вачах

У Нароўлі на Гомельшчыне праваахоўнікі затрымалі раней неаднаразова судзімага 32-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве дваіх чалавек, якія таксама пражывалі ў гэтым горадзе.

У каментары БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава распавяла, што целы забітых былі выяўленыя 5 сакавіка ў прыватным доме. Імі былі гаспадары дома — 61-гадовы брат і яго 59-гадовая сястра. Мяркуючы па знешніх прыкметах, смерць мела крымінальны характар.

Як удакладняе "Комсомольская правда", цела мужчыны знайшлі ў двары дома, а яго сястру — у склепе. Прычым забойца засадзіў у вочы жанчыне цвікі.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Высвятляецца матыў злачынства. Падазраванага пасадзілі ў следчы ізалятар. Яму прызначаныя судова-медыцынскія, а таксама іншыя экспертызы, дапытваюцца сведкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына не быў на ўліку ў псіхіятрычным шпіталі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі