У навагоднюю ноч будзе ад -2 да +4, дождж і мокры снег
Памятаеце байкі брытанскіх навукоўцаў пра самую халодную зіму за апошнія 100 гадоў? Нешта пакуль усё наадварот. Прынамсі, у бліжэйшы тыдзень у Беларусі чакаецца па большай частцы плюсавая тэмпература. Такое надвор'е: невялікі "плюс" з дажджом і мокрым снегам — захаваецца і ў навагоднюю ноч.
Як распавяла намеснік начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова, 31 снежня шмат дзе па Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Уночы і раніцай — туман і галалёдзіца, а ўдзень — парывісты вецер.
Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч будзе вагацца ад -2 да +4 градусаў. Удзень яна складзе ад 0 да +5 градусаў.
А 25 снежня 2017 года ў Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд, які трымаўся з 1980 года. Паветра ў Брэсце прагрэлася да 9,1 градуса па Цэльсіі. Гэта на 0,9 градуса больш за папярэдні максімум.