У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку

У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку

У Навагрудку п'яны кіроўца збіў дзяўчынку-раварыстку, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 4 чэрвеня на вуліцы Гродзенскай. Дзяўчынка на ровары ехала па ўзбочыне дарогі. У спадарожным напрамку рухаўся "Фальксваген", які няправільна абраў бакавы інтэрвал і збіў яе. Раварыстку шпіталізавалі з траўмамі рук і ног. 

Выявілася, што за рулём аўто быў нецвярозы кіроўца. 

Дарэчы, ДТЗ з удзелам аўто і ровара адбылося ў суботу, 2 чэрвеня, у Карэлічах. Два падлеткі ехалі на адным ровары: адзін з іх сядзеў на раме. Пры выездзе на вуліцу Школьную ровар не здолеў раз'ехацца з "Фальксвагенам" і стукнуўся ў бампер аўто. Пры сутыкненні падлеткі паваліліся і атрымалі шматлікія ўдары і ранкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі