У Навагрудку з'явіліся паклёпніцкія ўлёткі супраць кандыдаткі ад БХД

Улёткі паклёпніцкага зместу супраць кандыдаткі ад аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Дар'і Бахар з'явіліся ў Навагрудку. Выпушчаныя яны без выходных дадзеных і заклікаюць між іншым галасаваць за канкурэнта Дар'і Бахар на выбарах у Навагрудскі райсавет Анатоля Марцінкевіча. Апошні працуе ідэолагам на заводзе газавай апаратуры. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Дар'я Бахар.   Бахар: "Ва ўлётцы быў выліты бруд на царкву "Новае пакаленне", дзе яна адкрыта называлася сектай. А я з'яўляюся верніцай гэтай царквы. Царква "Новае пакаленне" афіцыйна зарэгістравана Наваградскім райвыканкамам у 1998 годзе і не з'яўляецца сектай. Акрамя таго, была надрукавана вытрымка з наваградскай газеты "Новае жыццё" з намёкам на тое, што я маю дачыненне да абліцця фарбай бюста Леніну. Таксама ва ўлётцы ёсць некаторыя факты з майго жыцця, якія маглі ведаць толькі супрацоўнікі КДБ".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі