У Наваполацку адкрылі мост праз Заходнюю Дзвіну, які рэканструявалі з 2021-га

Абноўлены мост у Наваполацку / sb.by
Абноўлены мост у Наваполацку / sb.by

4 лістапада ў Наваполацку ўрачыста адкрылі мост праз Заходнюю Дзвіну. Яго закрывалі на рэканструкцыю з-за выяўленых у чэрвені 2021-га дэфектаў — ён мог абрынуцца. Побач пабудавалі пантонную пераправу.

Як піша sb.by, праезная частка і тратуары абноўленага моста сталі шырэй. Паклапаціліся нават аб назіральных пляцоўках, з якіх увесь горад як на далоні.

У Беларусі назвычай актуальная праблема мастоў, якім патрэбна рэканструкцыя. Але патрэбна фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае.

У Наваполацку адкрылі мост праз Заходнюю Дзвіну, які рэканструявалі з 2021-га
http://gazeta.naftan.by
У Наваполацку адкрылі мост праз Заходнюю Дзвіну, які рэканструявалі з 2021-га

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі