У Наваполацку пасла ААН усадзілі за парту і раскруцілі...

У Віцебскай вобласці Антоніус Брук адкрыў два турыстычныя цэнтры, пазнаёміўся з экалагічнымі ініцыятывамі мясцовых школаў, гімназіяў і ліцэяў ды наведаў фестываль сельскага турызму. (Фота) Турыстычныя цэнтры адкрылі ў рамках праекта ЕС і ПРААН па ўстойлівым развіцці і падтрымкі навакольнага асяроддзя. Таксама ў рамках праекта быў падтрыманы шэраг мясцовых ініцыятыў: экалагічны тэатр "Мурашнік", турыстычны экалагічны маршрут "Блакітныя каралі Расонаў", фестываль сельскага турызму ў вёсцы Забор'е ды мясцовы Стоўнхэндж.


Турыстычны цэнтр у Наваполацку месціцца ў дзяржаўным ліцэі.






У ліцэі прадстаўніка АНН Антоніўса Брука ўсадзілі за парту, нагадалі пра школьныя часы і прэзентавалі экалагічныя ініцыятывы дзяцей.






Экалагічная мода. Усе мадэлі вопраткі дзеці зрабілі з экалагічных матэрыялаў.


На прэс-канферэнцыі ў турыстычным цэнтры.

На сам цэнтр ЕС выдзяліў 25 мільёнаў рублёў, памяшканне даў горад Наваполацк. Цяпер дзякуючы агульным намаганням многія ініцыятывы змогуць атрымаць больш шырокую падтрымку.



Экалагічных ініцыятываў у Наваполацку аказалася даволі шмат.



У гарадской гімназіі нават дэкор на калідорах зроблены з кавалкаў рознакаляровай пліткі. Эксперт праекта даў высокую ацэнку такому падыходу.



Гэтыя ўпрыгожванні цалкам зробленыя з другаснай сыравіны.



Як і гэты кабінет англійскай мовы, дзе нават стулы зробленыя са старой паперы.

Кажа Аляксандра Кукуць вучаніца 9 класа: "У дызайне гэтага кабінета выкарыстоўваліся рэчы, якія ўжо адслужылі свой век. Напрыклад, старыя шторы, бітая плітка, старая тканіна, папера, ліхтары і комін".






А вось у адной наваполацкай школе у самым цэнтры горада стварылі беларускую хату-музей, куды і запрасілі адведаць мясцовых гасцінцаў гасцей са сталіцы.



Тут жа прадстаўніка ААН раcкруцілі на рушніку ў старадаўняй беларускай гульні.




Другі цэнтр адкрылі ў вёсцы Забор'е на тэрыторыі заказніка "Сіньша" амаль на мяжы з Расіяй. Там ЕС таксама падтрымаў шэраг ініцыятываў. У гэтым годзе пад патранажам ЕС і ПРААН прайшоў фестываль сельскага турызму "Заборскі фэст".

У сам заказнік штогод прыязджаюць турысты з усёй Еўропы: Галандыі, Германіі, Чэхіі, Англіі, Польшчы, Францыі, і нават скандынаўскіх краінаў.













Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі