У Наваполацку студэнтаў судзілі за акцыю "Нуль праміле"

У Наваполацку студэнтаў судзілі за акцыю "Нуль праміле"

У Наваполацку студэнтаў Полацкага дзяржуніверсітэта судзілі за акцыю "Нуль праміле". Чатыры чалавекі былі аштрафаваныя на сумы ад 135 да 675 рублёў, паведамляе gorod214.by.

Студэнты правялі флэшмоб 4 снежня ў галоўным корпусе ўніверсітэта. Іх вылічылі, і ўжо праз тры дні на хлопца і трох дзяўчат склалі адміністрацыйныя пратаколы аб "парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Студэнт чакаў суду, які адбыўся 10 снежня, за кратамі. Ён атрымаў найвялікшы штраф — 675 рублёў. Дзяўчат судзілі 14 снежня. Студэнты заявілі, што яны праводзілі не масавую акцыю, а "антыалкагольны флэшмоб". Тым не менш, іх аштрафавалі.

Акцыі "Нуль праміле" праводзіліся ў падтрымку затрыманых лекара Бальніцы хуткай меддапамогі Арцёма Сарокіна і журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч, затрыманых па крымінальнай справе аб "разгалошвання медычнай таямніцы". Быў апублікаваны дакумент, які сведчыў, што ў крыві забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі не было алкаголю. Улады ж сцвярджалі адваротнае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі