У Непале скасоўваюць манархію, але кароль пакуль застанецца на троне

Манархію скасоўваюць у Непале, яе заменіць рэспубліка. За гэта прагаласавалі 270 дэпутатаў парламента, толькі трое выказаліся супраць.
Нягледзячы на гэта, кароль Непала Г'янендра пакуль застанецца на троне: пагадненне, падпісанае паміж урадам краіны і паўстанцамі-мааістамі, прадугледжвае, што на практыцы пераўтварэнне краіны ў рэспубліку можа адбыцца толькі пасля склікання ўстаноўчага сходу.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі