У Нідэрландах выявілі новы, небяспечны варыянт ВІЧ
У Галандыі знайшлі новы варыянт віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), больш заразны і больш разбуральны для здароўя. Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта выявілі ў 17 чалавек, перадае Бі-Бі-Сі.
Пры заражэнні ВІЧ вірус разбурае клеткі імуннай сістэмы хворага, робячы яго безабаронным перад любымі патагенамі. Шкоднасныя грыбкі, вірусы і бактэрыі размнажаюцца ў арганізме хворага амаль без супраціву, і тады хвароба пераходзіць у СНІД.
Пры адсутнасці тэрапіі імунная сістэма заражанага раней разбуралася цягам шасці-сямі гадоў. Новы вірус разбурае яе за два-тры гады.
Даследчыкі адзначаюць, што антырэтравірусныя прэпараты, якія выкарыстоўваліся пры ранейшым штаме, выдатна працуюць і супраць новага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.