У Нікарагуа ўрачыста сустракалі самазвалы ад "брата Лукашэнкі"

Прадукцыя МАЗа ў Нікарагуа

Прадукцыя МАЗа ў Нікарагуа / radionicaragua.com.ni

У Нікарагуа ўрачыста сустракалі самазвалы з Беларусі. Яны былі набыты "ў рамках крэдытнай лініі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь", заявіла прэм'ер-міністр Расарыё Мурыльё. Яна згадала беларускі Банк развіцця і "брата Аляксандра Лукашэнку".

Самазвалы даставілі ў нікарагуанскі порт Карынта. Адзначаецца, што гэта першая партыя. Колькі ў ёй аўтамабіляў, не ўдакладняецца. На наступным тыдні самазвалы атрымае мэрыя Манагуа, іх пачнуць выкарыстоўваць "для ўборкі, тэхнічнага абслугоўвання і будаўніцтва" ў сталіцы.

Нядаўна ў Нікарагуа быў гендырэктар МАЗа Валерый Іванковіч. Быў заключаны "вялікі кантракт". На МАЗе кажуць, што іх тэхніка ў далёкай краіне "запатрабавана і карыстаецца вялікім попытам". Толькі заплаціць за яе нікарагуанцы не могуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі