У ноч на 1 чэрвеня ў Беларусі могуць быць перабоі ў працы картак
У ноч на 1 чэрвеня ў Беларусі могуць узнікаць праблемы з абслугоўваннем банкаўскіх картак, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
Гэта звязана з тым, што з 2:20 да 3:00 будуць праводзіцца планавыя тэхналагічныя работы па абнаўленні СКБД Oracle на апаратна-праграмным комплексе Цэнтра.
У гэты прамежак часу могуць узнікаць кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра. Таксама могуць узнікнуць праблемы пры разліках карткамі ў крамах, пунктах выдачы наяўных, банкаматах.