У ноч на 23 чэрвеня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

Могуць узнікнуць праблемы з аплатай і здыманнем наяўных / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Могуць узнікнуць праблемы з аплатай і здыманнем наяўных / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр папярэджвае, што ў ноч на 23 чэрвеня магчымыя праблемы з выкарыстаннем банкаўскіх картак. У цэнтры кажуць, што гаворка ідзе пра перыяд з 03:20 да 4:00, на гэты час запланаваныя тэхналагічныя работы на апаратна-праграмным комплексе.

У сувязі з гэтым карткі могуць не спрацоўваць, могуць узнікнуць складанасці з аплатай тавару ў краме або на запраўцы, пры зняцці наяўных і ў шэрагу іншых сітуацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі