У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада адзначаюць Хэлоўін

Гэтае свята бярэ пачатак ад кельтскай паганскай традыцыі ўшанавання продкаў і хрысціянскага Дня ўсіх святых. Першапачатковы сэнс гэтага свята быў у тым, каб ушанаваць душы памерлых і пераканаць іх, каб яны не чынілі шкоды жывым. У паганскія часы людзі верылі, што ў хэлоўінскую ноч мяжа, якая аддзяляе свет жывых ад свету мёртвых, робіцца гэтулькі тонкай, што душы памерлых могуць без перашкодаў прыходзіць у гэты свет. У хрысціянскую эпоху Хэлоўін быў пераасэнсаваны ў рэлігійным кантэксце — у VII стагоддзі Папа Баніфацы IV зацвердзіў 1 лістапада як Дзень усіх святых, а 2 лістапада стала Днём душ, днём памінання ўсіх мёртвых. Пры гэтым Хэлоўін не страціў своеасаблівай сімволікі.
 
Цяпер ён ператварыўся ў своеасаблівае карнавальнае свята, калі на вуліцы гарадоў выходзяць дарослыя і дзеці, апранутыя ў касцюмы ведзьмаў, прывідаў, зомбі ды іншай пошасці. Галоўны атрыбут Хэлоўіна — свяцільнік з гарбуза.
 
У Беларусь традыцыя адзначаць Хэлоўін прыйшла параўнальна нядаўна. У гэты дзень на вуліцы сапраўды можна сустрэць пераважна маладых людзей у адпаведных касцюмах. А шматлікія клубы прапануюць сваім наведнікам вечарынкі ў стылі Хэлоўін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі