У Новасібірску прайшоў мітынг у падтрымку спектакля “Тангейзер”

У расійскім Новасібірску людзі выйшлі на мітынг “За свабоду творчасці” — акцыя была прымеркаваная да сітуацыі вакол Новасібірскага опернага тэатра і пастаноўкі “Тангейзер”.

Спектакль паводле оперы Рыхарда Вагнера выклікаў крытыку праваслаўных святароў — мітрапаліт Новасібірскі і Бердскі Ціхан звярнуўся ў пракуратуру, бо на яго думку пастаноўка абражае пачуцці вернікаў. Пазней у сітуацыю ўмяшаўся міністр культуры Расіі Уладзімір Мядзінскі, які звольніў дырэктара тэатра Барыса Мездрыча. Новы кіраўнік установы Уладзімір Кехман адмовіўся ад пастаноўкі.

Як паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ, артысты тэатра не змаглі трапіць на акцыю, бо дырэктар на час мітынгу прызначыў сход творчай часткі калектыва.

У часе мітынгу гучалі звароты журналістаў, тэатральных дзеячаў і святароў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі