У нядзелю будзе да -22 у асобных раёнах
У бліжэйшыя суткі, 18 сакавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер уначы будзе паўночна-ўсходні, удзень — пераменных напрамкаў, умеркаваны, на поўдні парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 11-17 градусаў ніжэй за нуль, на паўночным усходзе ў некаторых раёнах сіноптыкі прагназуюць да 18-22 градусаў марозу. У другой палове дня будзе да -6, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.