У нядзелю будзе дождж і мокры снег

У нядзелю будзе дождж і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 25 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёва-заходні, умеркаваны, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень будзе ад мінус 1 да плюс 4, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра небяспеку выхаду на лёд. Цяпер на вадаёмах і асобных участках рэк таўшчыня лёду не перавышае 10 см, ёсць вялікія палонкі. Падчас адлігі лёд будзе разбурацца яшчэ болей, што стварае рызыку найперш для аматараў зімовай рыбалкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі