У нядзелю пройдуць кароткачасовыя дажджы, будзе да +24
У бліжэйшыя суткі, 13 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы на паўднёвым усходзе краіны і ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні, парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, у другой палове дня — 18-24 градусы цяпла.
У нядзелю сіноптыкі не прагназуюць небяспечных метэаралагічных з’яваў. Але пры гэтым адзначаюць, што ў сувязі з сухім надвор’ем у лясах з’явілася высокая пажарная небяспека, таму трэба быць асабліва асцярожнымі з агнём падчас наведвання лесу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.