У нядзелю ў Беларусі будзе да -19
У бліжэйшыя суткі, 5 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Істотных ападкаў не прадбачыцца, толькі раніцай і ўдзень на поўначы і поўдні будзе снег, на Брэсцкай вобласці — слабы галалёд.
Таксама ўначы і раніцай прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні, уначы слабы, удзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў марозу, пры праясненнях па поўначы — да 14-19 ніжэй за нуль. Удзень будзе мінус 3-9, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.