У нядзелю ў Беларусі прагназуюць моцную галалёдзіцу

У нядзелю ў Беларусі прагназуюць моцную галалёдзіцу

У бліжэйшыя суткі, 22 студзеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах магчымыя невялікія ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень — снегу з дажджом. Таксама месцамі будзе туман і слабы галалёд. На дарогах чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе заходнім, паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду, удзень па паўночным усходзе магчымыя парывы да 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

З-за галалёдзіцы сіноптыкі абвяшчаюць на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі