У нядзелю ў Мінску пройдзе акцыя па абароне жывёлаў

Акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны жывёлаў, пройдзе 4 кастрычніка ў сталічным парку Чалюскінцаў (пачатак у 13.00). Яе арганізатарам выступае грамадскае аб'яднанне абароны жывёлаў "Эгіда". Як паведамляе БелаПАН, галоўная мэта мерапрыемства — знайсці гаспадароў бяздомным сабакам і коткам, якія знаходзяцца пад апекай грамадскага аб'яднання. Агулам у гэты дзень у парку мяркуецца прадставіць 120 жывёлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі