У нядзелю яшчэ больш пацяплее — да +12 на паўднёвым захадзе
У бліжэйшыя суткі, 11 сакавіка ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е, на захадзе — хмарнае з праясненнямі. На паўднёвым захадзе пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 5 да плюс 1, у другой палове дня чакаецца ад нуля да +6, а на паўднёвым захадзе — да +12, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.