У Нямеччыне з-за 2-тоннай бомбы эвакуіравалі 20 тысяч чалавек
Здарылася гэта ў нядзелю ў нямецкім горадзе Дортмунд.
Прычынай эвакуацыі стала выяўленне бомбы часоў Другой сусветнай вайны. Як перадае агенцтва Associated Press, вага бомбы складае крыху менш за дзве тоны. Пасля эвакуацыі жыхароў спецыялісты пачнуць размініраванне.
Паведамляецца, што бомбу знайшлі падчас вывучэння старых фотаздымкаў у пошуках авіябомбаў, скінутых войскамі саюзнікаў у ходзе бамбаванняў.
Здымак часоў вайны. Фота — memorialmuseums.org