У нямецкіх валанцёрак забралі пашпарты, але абвінавачванняў дагэтуль няма

Дзвюх нямецкіх валанцёрак адпусцілі з Леніскага РАУС у Магілёве пасля прыезду журналістаў і праваабаронцаў. У іх забралі пашпарты і выдалі замест таго даведкі і позву ў міліцыю на заўтра. Міліцыянты не складалі адміністрацыйны пратакол, таму дагэтуль не вядома, што інкрымінуюць дзяўчатам. Як адзначаюць магілёўскія праваабаронцы, пасля з'яўлення інфармацыі ў СМІ міліцыянты пачалі аказваць меншы ціск на затрыманых.

Нагадаем, дзве немкі прыехалі па валанцёрскай праграме для працы з дзецьмі-інвалідамі ў Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі