У Нью-Ёрку прайшла вулічная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі (фота, відэа)

У Нью-Ёрку прайшла вулічная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі (фота, відэа)

9 красавіка ў Нью-Ёрку каля беларускага консульства прайшла вулічная акцыя супраць рэпрэсій у Беларусі. Яе арганізавала моладзь Бруклінскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА). Да акцыі далучыліся і прадстаўнікі амерыканска-еўрапейскага камітэта салідарнасці, заснаванага ў ЗША нацыянальнымі дыяспарамі Усходняй Еўропы, Балтыі, Каўказу, а таксама крымскіх татараў.

Выступоўцы гаварылі пра тое, што падзеі апошніх тыдняў прымушаюць іх выходзіць на вуліцы пратэставаць, прыцягваць увагу сусветнай грамадскасці да падзеяў у Беларусі. Як вядома, сотні людзей былі затрыманыя на Дзень Волі ў Мінску, на групу беларускіх патрыётаў завялі крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі