У Оперным тэатры чарговае звальненне

У Оперным тэатры чарговае звальненне

У Нацыянальным тэатры оперы і балета працягваюцца звальненні. Як піша "Народная воля", з тэатра быў вымушаны сысці хормайстар Іван Цітоў. Ён хадзіў па горадзе ў ахоўнай масцы з нацыянальнай сімволікай, за што быў штрафаваны. Пасля Цітова, які мае расійскае грамадзянства, пазбавілі права знаходзіцца ў нашай краіне. Ён аўтаматычна згубіў працу і арэндную кватэру. І цяпер Іван Цітоў з двума дзецьмі і цяжарнай жонкай з’ехаў у Расію.

У траўні Оперны тэатр не працягнуў кантракт з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Пятровым, які ўдзельнічаў у запісах зваротаў супраць гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі