У Оршы асудзілі хулігана, які абстраляў супрацоўніка папраўчай калоніі

У Оршы асудзілі хулігана, які абстраляў супрацоўніка папраўчай калоніі

У Оршы скончыўся суд над маладым чалавекам, які пачаў страляць з пнеўматычнага пісталета ў адказ на вусную заўвагу.

Як піша "СБ — Беларусь сегодня", два хлопцы і дзяўчына залезлі на дах гаражоў, каб папіць піва. Маладым людзям зрабіў заўвагу аўтаўладальнік, які прыехаў на тэрыторыю гаражна-будаўнічага кааператыва: маўляў, не самае лепшае месца яны выбралі для адпачынку.

Маладыя людзі спярша перайшлі на крымінальны жаргон. А калі аўтааматар не спалохаўся, 20-гадовы хлопец выцягнуў з кішэні пнеўматычны пісталет і пачаў страляць.

Ён стрэліў не менш за тры разы. Яго "мішэнню" апынуўся былы работнік міліцыі, а цяпер супрацоўнік папраўчай калоніі. Ён змог ухіліцца ад куляў, пацярпела толькі машына.

Стралок паспрабаваў уцячы і выкінуў пісталет. Аднак праваахоўнікі хутка знайшлі парушальніка парадку. Яго асудзілі за злоснае хуліганства на тры гады пазбаўлення волі. У пракуратуры адзначылі, што малады чалавек да суда не палічыў патрэбным ні кампенсаваць шкоду пацярпеламу ні нават папрасіць у яго прабачэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі