У Оршы мастак мусіў купіць квіток, каб падарыць музею свае творы

У Оршы мастак мусіў купіць квіток, каб падарыць музею свае творы

Скандальным здарэннем адзначыўся 13 снежня аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча. Мастак Мікола Купава, ураджэнец Оршы, надумаў зрабіць падарунак музею, але яго спынілі на ўваходзе.

Разам з мастаком ва ўстанову культуры прыйшлі яшчэ некалькі чалавек — журналісты і ўдзельнікі краязнаўчай канферэнцыі, якая праходзіла ў Оршы. Супрацоўнікі музея заявілі, што папрысутнічаць на цырымоніі дарэння можна, толькі купіўшы квіткі па 20 тысяч рублёў. Купіць квіток мусіў і мастак Купава, які прывёз у падарунак два свае творы — "Вязынка" і "Вострая брама".

Дарэчы, дырэктарка музея Ліна Гатоўская загадзя ведала пра візіт мастака. Да таго ж, цяпер у музеі Караткевіча экспануецца выстава твораў Купавы. Аднак на паводзіны дырэктаркі музея гэта ніяк не паўплывала, адзначае Радыё "Свабода".

Уручэнне карцін заняло каля 10 хвілін. Музей за гэты час атрымаў дзве карціны ў падарунак і прыбытак у 300 тысяч рублёў за прададзеныя квіткі.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі