У Оршы сямігадовая дзяўчынка пацярпела ў ДТЗ
У Оршы сямігадовая дзяўчынка пацярпела ў дарожнай аварыі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную ДАІ, інцыдэнт адбыўся раніцай 10лістапада на адным з рэгуляваных скрыжаванняў горада.
Там сутыкнуліся два аўтамабілі — Nissan Primera і Dodge Caravan. Дзіця знаходзілася ў салоне першага аўто ў спецыяльным крэсле, за рулём аўтамабіля была 28-гадовая маці дзіцяці. Яны накіроўваліся ў навучальную ўстанову.
У выніку сутыкнення пацярпела школьніца, яе неадкладна даставілі ў лякарню. Другім транспартным сродкам кіравала 22-гадовая дзяўчына. Падчас інцыдэнту больш ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны здарэння.