У Оршы затрымалі моладзевых актывістаў з Мінска

У Оршы затрымалі моладзевых актывістаў, якія прыехалі з Мінску на святкаванне Дня беларускай вайсковай славы.
Цяпер маладзёны знаходзяцца ў мікрааўтобусе, у якім прыехалі. Міліцыянты не дазваляюць ім выходзіць. У той жа час на Крапівенскім полі міліцыя працягвае пошукі снарадаў Другой сусветнай вайны.

На поле з’ехалася раённае і гарадское міліцэйскае начальства.

Мастак Алесь Пушкін, якога не пусцілі да месца правядзення фэста, заявіў, што бардаўскі канцэрт і вечар паэзіі “Аршанская бітва 2007” адбудзецца на аўтобусным прыпынку непадалёк ад Крапівенскага поля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі