У паліклініках Мінску яшчэ ёсць бясплатныя прышчэпкі ад "свінога" грыпу
У некаторых сталічных паліклініках прышчэпку ад свінога грыпу можна зрабіць бясплатна. Для гэтага трэба толькі запісацца да тэрапеўта, які выпіша адпаведнае накіраванне. У прыватнасці, такая сітуацыя ёсць у трэцяй гарадской паліклініцы. Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская ў каментары Еўрарадыё паведаміла, што бясплатныя прышчэпкі сапраўды там засталіся. З нейкіх прычынаў іх не зрабілі людзям з групаў рызыкі, для якіх яны прызначаліся.
Глінская: "У асноўным гэта звязана з супрацьпаказаннямі стану здароўя. Мы гэтую вакцыну выкінуць не можам. Што датычыцца трэцяй паліклінікі, яны мне паведамілі, што 14 чалавек бясплатна прышчапіць змогуць. Таму сёння-заўтра яшчэ такія сітуацыі будуць".
Але гэтыя бясплатныя прышчэпкі медыкі будуць старацца аддаваць людзям з пэўных групаў рызыкі — напрыклад, настаўнікам. Аднак пакуль што кожы можна пазваніць і запісацца на прыём.