У паліклініках знаёмяць са “свежымі дакументамі аб карупцыі”. Фота

Дзве тлустыя тэчкі з дакументамі аб супрацьдзеянні карупцыі ў кабінеце галоўнага лекара мінскай паліклінікі заўважае карыстальніца сацсетак.

У самой паліклініцы Еўрарадыё патлумачылі, што такім чынам адміністрацыя адукоўвае лекараў, каб ведалі навінкі заканадаўства.

Супрацоўнік адміністрацыі паліклінікі: “Мы дакументы самі вывучаем. Вось цяпер прыйшоў дадатак да дырэктывы. Цяпер часы іншыя, трэба мяняцца і адказна працаваць”.

Нагадаем, 9 красавіка законапраект “Аб барацьбе з карупцыяй” у першым чытанні разглядалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пасля набыцця законам “Аб барацьбе з карупцыяй” моцы чыноўнікі і іх блізкія сваякі павінныя будуць уносіць у дэкларацыю аб прыбытках не толькі маёмасць, але і машыны, мастацкія і ювелірныя вырабы, якія былі ў іх уласнасці.

Фота: з сацсетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі