У панядзелак будзе да +26 і моцны вецер

У панядзелак будзе да +26 і моцны вецер

У бліжэйшыя суткі, 5 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень на паўночным усходзе прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні, умеркаваны, падчас навальніцаў моцны парывісты. Яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду, у сувязі з чым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 17 цяпла на поўдні краіны. Удзень будзе 16-22 градусы вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — 23-26 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі