У панядзелак будзе нягорача, але пераважна без ападкаў
У бліжэйшыя суткі, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Ападкаў на большай частцы тэрыторыі не прагназуецца, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе — да плюс 19, удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.