У панядзелак будзе спёка да +30 і навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 4 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, уначы — малахмарнае. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня на поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмеркаваны, падчас навальніцаў парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 10-16 градусаў цяпла, у другой палове дня слупкі тэрмометраў дасягнуць 24-30 градусаў за знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.