У панядзелак крыху пацяплее: да +3 удзень
У бліжэйшыя суткі, 19 сакавіка, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю, без ападкаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.
Вецер будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 градусаў марозу, у асобных раёнах — да мінус 18. Удзень будзе ад мінус 3 да +3, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.