У панядзелак на поўдні Беларусі пройдуць навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 14 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі на поўдні, а ўдзень пераважна на паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер будзе ўсходні, парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 7-13 градусаў цяпла, у другой палове дня будзе 16-22 цяпла, на поўначы — да +24, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.