У панядзелак — пераважна без дажджоў, 18-24 цяпла

У панядзелак — пераважна без дажджоў, 18-24 цяпла

У бліжэйшыя суткі, 7 траўня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, там таксама магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмеркаваны, на паўднёвым усходзе краіны — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, на паўднёвым усходзе — да +12. Удзень па краіне будзе 18-24 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі