У панядзелак пройдуць залевы з навальніцамі і шквалістым ветрам
У бліжэйшыя суткі, 24 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з залевамі і навальніцамі. У асобных раёнах залевы будуць моцнымі, магчымы град. Вецер будзе 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах магчымае шквалістае ўзмацненне да 15-20 метраў за секунду.
У сувязі з такім прагнозам абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла. Удзень будзе 20-26, на поўдні — да +29, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.