У панядзелак у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
У бліжэйшыя суткі, 6 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У ноч на панядзелак па Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Таксама ўдзень па паўночным захадзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы.
На поўначы ўначы і раніцай прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-8 градусаў, удзень — ад 6 да 12 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 14 градусаў. На поўначы ўначы будзе каля 0, удзень — да 5 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.