У панядзелак захаваецца моцны вецер, а мароз узмацніцца

У панядзелак захаваецца моцны вецер, а мароз узмацніцца

У бліжэйшыя суткі, 5 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У некаторых раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег, будзе слабая завіруха. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні: уначы парывісты, па ўсходзе да моцнага — 15-17 м/с, удзень — умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да мінус 7-13 градусаў, на паўднёвым захадзе будзе да мінус 4-6 градусаў. У другой палове дня сіноптыкі прагназуюць 4-10 градусаў ніжэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з моцным ветрам на 5 лютага таксама абвяшчаецца аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі