У панядзелак — залевы і аранжавы ўзровень небяспекі
У бліжэйшыя суткі, 2 ліпеня, у Беларусім чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы і раніцай па заходняй палове краіны пройдуць моцныя дажджы, удзень яны прагназуюцца толькі ў асобных раёнах. Месцамі таксама магчымыя навальніцы.
Вецер будзе пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду з парывамі ад 14 метраў за секунду, а ў асобных раёнах да 20.
Будзе халодна: уначы да +6 градусаў, а ўдзень — толькі 10-16 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.