У парафіі мінскага Чырвонага касцёла адбыліся змены, прызначаны адміністратар

Чырвоны касцёл у Мінску

Чырвоны касцёл у Мінску

У парафіі святога Сымона і святой Алены (мінскага Чырвонага касцёла) адбыліся змены, прызначаны адміністратар. Ім стаў прэс-сакратар Каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрый Санько. У паведамленні catholic.by падкрэсліваецца, чым ён будзе займацца: справамі, звязанымі з рамонтам і будаўнічымі працамі ў храме, выступаць "у якасці афіцыйнага прадстаўніка парафіі і Мінска-Магілёўскай Мітрапалітальнай курыі ў вядзенні перамоў з дзяржаўнымі ўладамі". Парафіяльная дзейнасць часова будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).

У паведамленні не згадваецца пробашч парафіі святога Сымона і Алены ў Мінску ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк. Нядаўна ён стаў дворнікам пры зачыненым Чырвоным касцёле.

26 верасня сёлета ў Чырвоным касцёле адбылося ўзгаранне. Пасля гэтага мінскія ўлады прынялі рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка, касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Пасля прадпрыемства "Мінская спадчына" скасавала дамову арэнды. Грамаду папрасілі вызваліць будынак "для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ".

Каталіцкі касцёл, відаць, спадзяецца дамовіцца з уладамі. Некаторыя выданні дапускаюць, што з'яўленне новага перамоўшчыка можа быць умовай з іх боку.

У парафіі мінскага Чырвонага касцёла адбыліся змены, прызначаны адміністратар
У парафіі мінскага Чырвонага касцёла адбыліся змены, прызначаны адміністратар
catholic.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі