У Парыжы прынялі глабальнае пагадненне па клімаце
У Парыжы прынялі новае глабальнае пагадненне ААН па клімаце. Яно вызначыць пасля 2020 года аб'ёмы выкідаў парніковых газаў і меры па прадухіленню змены клімату. Дакумент, які падпісалі 195 краін і Еўрасаюз, заменіць дзейны Кіёцкі пратакол. Дзяржавы абавязуюцца знізіць выкіды парніковых газаў і стрымліваць глабальнае пацяпленне ў межах да 2 градусаў у адносінах да сярэдняй тэмпературы даіндустрыяльнай эпохі. Пры гэтым агульнасусветныя выкіды СО2 не абмяжоўваюцца, няма гаворкі і пра адмову ад выкапнёвага паліва. Аднак усе краіны мусяць прыняць свае нацыянальныя праграмы па зніжэнні выкідаў, тэхналагічным пераўзбраенні і адаптацыі да кліматычных зменаў.
Таксама ў французскай сталіцы было прынятае рашэнне, паводле якога ў перыяд да 2020 года краіны, якія развіваюцца, атрымаюць 100 млрд долараў для вырашэння кліматычных праблемаў.
За выкананнем пагаднення (а яго яшчэ мусяць ратыфікаваць краіны) будзе сачыць спецыяльная рабочая група.
Фота: Reuters