У Парыжы рыхтаваўся новы тэракт

У Парыжы рыхтаваўся новы тэракт

Раніцай 18 лістапада ў прыгарадзе Парыжа Сэн-Дэні французская паліцыя пры падтрымцы вайскоўцаў правяла спецаперацыю. У адной з кватэр была заблакаваная група тэрарыстаў, якая аказала ўзброенае супраціўленне. Смяротніца ўзарвала сябе, снайперам быў застрэлены яшчэ адзін тэрарыст, траіх чалавек (адзін з іх паранены) затрымалі. Іх асобы пакуль не ўстаноўлены. Агульны лік затрыманых — 7 чалавек (сярод іх, напрыклад, гаспадар кватэры). Падчас спецаперацыі раненні атрымалі пяць паліцэйскіх, быў забіты паліцэйскі сабака.

РІА "Новости" інфармуе, што група тэрарыстаў рыхтавала тэракт у Парыжы. Яны збіраліся атакаваць дзелавы раён Дэфанс.

Як стала вядома, праваахоўнікі спадзяваліся, што ў кватэры ў Сэн-Дэні будзе знаходзіцца Абдэльхамід Абауд, арганізатар тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы, падчас якіх загінулі 129 чалавек. Аднак яго там не аказалася. Адзначым, што стадыён Стад-дэ-Франс, каля якога ў пятніцу адбыліся некалькі тэрактаў, знаходзіцца якраз у раёне Сэн-Дэні.

Фота: АР, Reuters

У Парыжы рыхтаваўся новы тэракт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі