У Парыжы судзяць былога прэзідэнта Францыі
Былога прэзідэнта Францыі Жака Шырака вінавацяць у растраце і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Паводле меркавання следства, у 1990-я гады Шырак, які тады займаў пасаду мэра Парыжу, ствараў фіктыўныя працоўныя месцы. Яны прызначаліся для кіруючай партыі “Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі”, каб фінансаваць яе бюджэт з гарадскога скарбу. Цяпер былому прэзідэнту пагражае да дзесяці год турмы і штраф у 150 тысяч еўра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы.
Аднак, мяркуюць адвакаты, у экс-прэзідэнта ёсць усе шансы быць апраўданым. Бо галоўны абвінаваўца — парыжская мэрыя — пагадзілася зняць з яго абвінавачанні, пасля таго як сам Шырак і кіруючая партыя “Саюз за народны рух” вярнулі ў бюджэт патрачаныя сродкі на аплату фіктыўных месцаў.