У паўфінале Лігі Еўропы ўкраінскае "Дняпро" згуляе з "Напалі"

У пятніцу, 24 красавіка, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/2 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Італьянскі "Напалі" сустрэнецца з украінскім "Дняпром" (Днепрапятроўск), іспанская "Севілья" згуляе з італьянскай "Фіярэнцінай". Першыя матчы прызначаныя на 7 траўня, другія — на 14-е. Фінал пройдзе ў Варшаве 27 траўня.

Нагадаем, сёння прайшло і лёсаванне паўфіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У ім сустрэнуцца: “Барселона” — “Баварыя”, “Ювентус” — “Рэал”.

Фота: uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі